У Белгарадзе аўтобусныя прыпынкі ўмацоўваюць бетоннымі блокамі і мяхамі з пяском
Бетонныя блокі на прыпынку
У Белгарадзе аўтобусныя прыпынкі грамадскага транспарту пачалі ўмацоўваць бетоннымі блокамі і мяхамі з пяском. Фотаздымкі з'явіліся ў сацсетках. На некаторых прыпынках спачатку паклалі мяхі з пяском, а пасля пачалі іх замяняць на блокі.
У гэтым расійскім горадзе чакаюць новых абстрэлаў з боку Украіны.
"Абараняць нас абараняюць, але неяк не на ўсю моц, ці што", — кажуць жыхары Белгарада. Некаторыя з'язджаюць з горада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.