У Берліне прайшла дэманстрацыя супраць сацыяльнай палітыкі Меркель

На некалькіх станцыях метро ў розных канцах Берліна ў суботу пачаліся маршы пратэсту. Фінальны мітынг прайшоў на Аляксандрплац ў Берліне. Дэманстрацыя была накіраваная, у прыватнасці, супраць палітыкі па беспрацоўі і па калькуляцыі пасобій Harty IV. Таксама ўдзельнікі акцыі пратэставалі супраць праграмы ў падтрымку крызісу ў банках. Арганізатары розных левых груп ужо некалькі год таму хацелі распачаць так званыя "дэманстрацыі па панядзелках" з гэтай жа мэтай.

Цяпер арганізатары аб'явілі пра пачатак "гарачай восені" з акцыямі пратэсту па ўсёй Нямеччыне.

































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі