У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся МАЗы, загінуў дарожны рабочы
У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся аўтамабілі МАЗ, загінуў дарожны рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў 11:25 у аўторак, 22 траўня, на аўтадарозе Віцебск — Мінск. Каля вёскі Бачэйкава праводзіліся дарожна-рамонтныя працы, там на праезнай частцы стаяў МАЗ "Віцебскаўтадора", абазначаны спецыяльнымі дарожнымі знакамі і ўключанымі пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру. З ім сутыкнуўся іншы МАЗ, якім кіраваў 56-гадовы мужчына. Ад удару МАЗ "Віцебскаўтадора" адкінула наперад і ён наехаў на майстра, які там стаяў. Ад атрыманых траўмаў 47-гадовы мужчына прамёр на месцы здарэння. 30-гадовы кіроўца не пацярпеў, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Следчы камітэт распачаў у дачыненні 56-гадовага кіроўцы МАЗа, крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Адзначаецца, што абодва вадзіцелі былі цвярозыя.