У беспарадках на мяжы ўдзельнічалі і беларускія афіцэры, лічаць у Варшаве

У аўторак на мяжы ў польскі бок паляцелі камяні / БЕЛТА/ТАСС
У аўторак на мяжы ў польскі бок паляцелі камяні / БЕЛТА/ТАСС

У беспарадках на беларуска-польскай мяжы былі задзейнічаныя і афіцэры беларускіх службаў. Прычым яны прымалі ўдзел як у планаванні, так і ў самой атацы мігрантаў. Пра гэта заявіў галоўны камендант польскай паліцыі Яраслаў Шымчык у эфіры тэлеканала Polsat. Яго словы прыводзіць ТАСС.

У мігрантаў былі шумавыя гранаты, яны выкарыстоўвалі слёзатачывы газ, аргументаваў сваю пазіцыю прадстаўнік польскай паліцыі. Акцыя выглядала, як падрыхтаваная і добра спланаваная.

"Не выпадкова на мяжы спачатку з'яўляюцца дзеці, а потым знікаюць", — адзначыў Шымчык. Акрамя таго людзі, якія кідалі камяні, выглядалі добра навучанымі, якія маюць вопыт у сутыкненнях.

"На мой погляд, яны прайшлі падрыхтоўку ў Беларусі, але сярод самых агрэсіўных людзей былі афіцэры беларускіх службаў", — заявіў прадстаўнік польскай паліцыі. Ён таксама адзначыў, што многія нападнікі былі ў масках, таму іх немагчыма ідэнтыфікаваць.

Напярэдадні на памежным пераходзе "Кузніца-Брузгі" вялікая група мігрантаў спрабавала прарвацца праз мяжу на тэрыторыю Польшчы. Яны кідалі камяні і бервяна ў польскіх сілавікоў. У адказ польскія службы ўжылі слёзатачывы газ і вадамёты. Пазней стала вядома, што раненні падчас беспарадкаў на мяжы атрымалі сямёра паліцэйскіх. Беларускі Следчы камітэт са свайго боку паведаміў пра пяць пацярпелых грамадзян, якія звярнуліся да медыкаў "з цялеснымі пашкоджаннямі, атрыманымі ў выніку ўздзеяння хімічных рэчываў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі