У бібліятэчным архіве ў Полацку здарыўся пажар
Увечары 1 снежня ў Полацку здарыўся пажар у бібліятэчным архіве, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ратавальнікі разам з работнікамі бібліятэкі эвакуявалі на вуліцу 63 чалавекі.
Прычына пажару высвятляецца.
Паведамляецца, што агонь пашкодзіў падлогу ў архіве, знішчыў электрасвяцільнік. Закураныя столь, сцены, а таксама маёмасць — кнігі ды стэлажы.