У БНТУ выпускнікі выбіраюць размеркаванне з 5 заявак на чалавека
У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівесітэце на спецыялістаў-энергетыкаў прыйшло па 5 заявак на аднаго чалавека. Усе — з дзяржаўных прадпрыемстваў. Як распавёў Еўрарадыё намеснік дэкана энергетычнага факультэта БНТУ Леанід Тарасевіч, студэнты нават самі абіралі, куды ім паехаць.
Леанід Тарасевіч: “Спецыяльнасць запатрабаваная, і таму ў нас узнікае пэўная праблема. У людзей патрэба ёсць, а мы забяспечыць гэтыя заяўкі, задаволіць іх не можам. А ў студэнта ж ёсць выбар. Калі чалавек з Гродзенскай вобласці, вядома, ён туды і хоча паехаць. У яго там усё ж такі пытанне з жыллём — гэта вельмі важна. А сёння ж жыллё ніхто не прадстаўляе асабліва. Ну, інтэрнат даюць, але чалавек шукае перспектывы. І шукаюць сабе месцы, якія перспектыўныя ў плане жылля".