У Бранскай вобласці — выбух на чыгунцы, з рэек сышоў лакаматыў

Выбух на чыгунцы ў Бранскай вобласці / t.me/astrapress/
Выбух на чыгунцы ў Бранскай вобласці / t.me/astrapress/

У Бранскай вобласці Расіі на чыгунцы спрацавала выбуховае прыстасаванне. У выніку з рэек сышоў лакаматыў грузавога цягніка. Пра гэта ў сваім ТГ-канале напісаў губернатар вобласці Аляксандр Багамаз.

"Пацярпелых няма. Цяпер на месцы працуюць аператыўныя службы", — дадаў чыноўнік.

Рух цягнікоў на гэтым участку чыгункі прыпынены. Чыгуначны рух паміж Гомелем і расійскімі гарадамі перарваны. Цягнік, верагодна належыць Беларускай чыгунцы.

Пазней чыгуначнікі пацвердзілі "Нашай Ніве" беларускае паходжанне цеплавоза: "Цеплавоз належыць БЧ. Плячо абслугоўвання ў БЧ ёсць да Бранска, у РЧ — да Гомеля". 

Паводле інфармацыі тг-канала Baza, састаў з 60 вагонаў вёз нафтапрадукты і піламатэрыялы.

Як раней распавядала Еўрарадыё, уначы адбыўся таксама выбух у Ленінградскай вобласці: там узарвалі апору ЛЭП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі