У Ленінградскай вобласці ўзарвалі апору ЛЭП — губернатар рэгіёна

Падарваная апора ЛЭП / t.me/drozdenko_au_lo
Падарваная апора ЛЭП / t.me/drozdenko_au_lo

У Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці ўздарвалі апору ЛЭП. Пра гэта ў сваім тг-канале расказаў губернатар рэгіёну Аляксандр Драздзенка.

"На другой знойдзены невядомы прадмет, як мяркуецца, выбуховае прыстасаванне", — напісаў ён.

Праз пэўны час чыноўнік заявіў, што з другой апоры знялі і размініравалі зарад з узрывальнікам.

Па словах Драздзенкі, электразабеспячэнне населеных пунктаў і інфраструктуры не парушанае, бо падстанцыя аўтаматычна пераключыла сетку.

Цяпер спецыялісты абследуюць іншыя апоры на пашкоджанай лініі.
 

У Ленінградскай вобласці ўзарвалі апору ЛЭП — губернатар рэгіёна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі