У Браслаўскім раёне ў базу "дармаедаў" унеслі кожнага дзясятага
Праца ў Браславе / З архіву Еўрарадыё
У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў базу "дармаедаў" унеслі кожнага дзясятага. Гэта вынікае з паведамлення раённай газеты. Нядаўна яна напісала, што ў раёне "на дадзены момант налічваецца звыш 2,5 тысячы чалавек, уключаных у базу дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы".
Вядома, што ў 2018-м у Браслаўскім раёне налічвалася 25,5 тысячы жыхароў. Малаверагодна, каб гэтая лічба за апошнія гады павялічылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.