У Бразіліі пасля паразы зборнай пачаліся масавыя беспарадкі
У паўфінале сусветнага чэмпіянату па футболе бразільцы саступілі немцам з лікам 1:7.
Яшчэ да завяршэння гульні ў сацыяльных сетках з'явіліся фатаздымкі людзей, якія спальваюць сцягі Бразіліі. У горадзе Сан-Паўлу тысячы людзей выйшлі на вуліцы. На фота з твітара бачныя пажары, што пачаліся на вуліцах горада. Аб пацярпелых пакуль інфармацыі няма, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону натоўпу.
У Рыа-дэ-Жанейра, дзе на знакамітым пляжы Капакабана дзесяткі тысяч чалавек глядзелі трансляцыю матча, таксама не абышлося без інцыдэнтаў, паведамляе ВВС.
Для многіх жыхароў Бразіліі паражэнне ў паўфінале ЧС-2014 стала яшчэ больш зневажальным, чым пройгрыш зборнай Уругвая ў фінале чэмпіянату свету 1950 года. Тады бразільская зборная саступіла з лікам 2:1.