У Брэсце адбылася гонка "Формула-1" у мініяцюры (фота)
У політэхнічным універсітэце прайшло міжнароднае спаборніцтва робатамабіляў Roborace.
Сёлета за кубак Брэста змагаліся 10 камандаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Славакіі. Пасля двух паўфіналаў і фіналу спаборніцтваў пераможцам стаў робат з Адэсы. Яго канструктар, студэнт Адэскага палітэхнічнага ўніверсітэту Барыс Цімчанка (на фота ніжэй разам са сваім робатам), выступаў у Брэсце ўпершыню і... без каманды.
У каментары Еўрарадыё малады адэсіт прызнаўся, што стаўку на сваю перамогу ён не рабіў.
Цімчанка: "На самой справе я зусім не чакаў перамогі! Падрыхтоўка была так: "увечары не было чаго рабіць". Рыхтаваўся прыкладна з сярэдзіны лета. Выключнасць канструкцыі, вядома, у самой платформе — даволі хуткаснай, спецыяльна для гоначных машын, а, па-другое, у алгарытме (праграме руху робатамабіля — Еўрарадыё), які я напісаў літаральна ўчора".
Кіруюцца машынкі самастойна з дапамогай адмысловага датчыка. Правілы Roborace пазычаныя ў "Формулы-1": першае месца ў заездзе займае балід, які за меншы час праедзе 10 поўных колаў.