У Брэсце адкрылі рэтра-сад

У Брэсце адкрылі рэтра-сад

У Брэсце адкрылі рэтра-сад. Гэта адзін з аб'ектаў да 1000-годдзя горада, інфармуе sb.by. Парк у гэтым месцы існаваў да канца 1940-х гадоў, калі там быў арганізаваны гарадскі водазабор. У 2000-х яго перанеслі ў іншае месца і з'явілася магчымасць для аднаўлення парку. Да юбілею Брэста камунальныя службы падрыхтавалі зону адпачынку са шматлікімі артаб'ектамі. Рэтра-сад не падобны на іншыя паркі горада. Напрыклад, па старых фотаздымках была адноўлена альтанка. Там можна пабачыць "аўтэнтычныя ліхтары розных эпох".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі