У Брэсце аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак: чатыры чалавекі сур’ёзна пацярпелі

У Брэсце аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак: чатыры чалавекі сур’ёзна пацярпелі

У Брэсце на вуліцы Арлоўскай аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. ДТЗ адбылося 23 красавіка каля 18.10. У выніку аварыі з цяжкімі траўмамі трое мужчын і жанчына дастаўленыя ў лякарню, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 36-гадовы жыхар горада Гродна, кіруючы аўтамабілем “Вольва”, рухаўся па Партызанскім праспекце. Падчас павароту направа, мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе зачапіўся за слуп і сутыкнуўся  з прыпынкам.

Усе падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі