У Брэсце "бумер" цалкам знёс дрэва (фота)
Аварыя адбылася 19 ліпеня на вуліцы Карла Маркса.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", за рулём аўтамабіля БМВ знаходзілася жанчына. Нягледзячы на даволі моцны ўдар, яна не пацярпела: у машыне спрацавалі "падушкі бяспекі". А вось дрэва літаральна расшчэпленае каля кораня.
Паводле папярэдняй версіі, жанчына страціла кіраванне і ўрэзалася ў дрэва, бо на скрыжаванні яе падрэзаў іншы аўтамабіль.