У Брэсце кіроўца "Аўдзі" збіў насмерць васьмігадовага хлопчыка

Аўтамабіль Audi А6 збіў насмерць васьмігадовага хлопчыка. Школьнікі стаялі на прыпынку, адзін з іх выскачыў на дарогу. Машынай, якая збіла хлопчыка, кіраваў 26-гадовы жыхар Брэста.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1” распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Марына Дранькова.

Дранькова: “Каля 13.00 сёння на вуліцы Смірнова машына Audi здзейсніла наезд на школьніка".

Васьмігадовы хлопчык перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам, у напрамку руху аўтамабіля.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці пачалі крымінальную справу па факце здарэння.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі