У Брэсце кіроўца джыпа перакуліўся на мосце, бо не справіўся з кіраваннем (фота)
У Брэсце кіроўца джыпа не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на мосце. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, ДТЗ адбылося 4 жніўня каля 19-й гадзіны на ўздыме на мост па вуліцы 28-га ліпеня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы брэстаўчанін не справіўся з кіраваннем пазадарожніка “Міцубісі”. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з бардзюрам. Ад удару аўтамабіль перакуліўся.
З-за моцных пашкоджанняў “Міцубісі” аднаўленню не падлягае. А вось кіроўца цудам атрымаў толькі драпіны і нязначныя ўшыбы.