У Брэсце палітвязень Шарэнда не з'явіўся ў суд, яго аб'явілі ў вышук

У Брэсце палітвязень Шарэнда не з'явіўся ў суд, яго аб'явілі ў вышук

28 чэрвеня ў Брэсце палітвязень Андрэй Шарэнда не з'явіўся ў суд, дзе ён цяпер — невядома. Апазіцыянер быў пад хатнім арыштам. Яго жонку Паліну Шарэнда-Панасюк нядаўна асудзілі на 2 гады калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, яна прызнаная палітзняволенай. У пары двое непаўналетніх дзяцей.

Андрэй Шарэнда праходзіць па двух крымінальных справах: "Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы" і "Абраза прэзідэнта". Яму пагражаў шматгадовы тэрмін зняволення.

Суддзя змяніла Шарэнду меру стрымання на заключэнне пад варту, яго аб'явілі ў вышук.

У Брэсце палітвязень Шарэнда не з'явіўся ў суд, яго аб'явілі ў вышук
Сям'я Шарэндаў / 3beltv.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі