У Брэсце перад педуніверсітэтам вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг
Вялізны бел-чырвона-белы сцяг быў сёння вывешаны перад будынкам педуніверсітэта ў Брэсце. Міліцыя затрымала актывістаў аргкамітэта Руху "За свабоду" Юрыя Бакура і Андрэя Шарэнду, якія здзейснілі гэтую акцыю. Іх адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна для разбіральніцтва.
Як адзначае прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, вывешванне нацыянальнага сцяга было прымеркаванае да Сусветнага дня абароны правоў чалавека.
Як адзначае прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, вывешванне нацыянальнага сцяга было прымеркаванае да Сусветнага дня абароны правоў чалавека.