У Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода ішлі ды скандавалі: “Не — заводу!”
У Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на чарговую акцыю пратэсту і зладзілі шэсце. Упершыню людзі ішлі вуліцай і скандавалі: “Не — заводу!”.
Шэсце сабрала каля 300 чалавек, паведамляе “Брестская газета”.
7 красавіка людзі сабраліся на плошчы Леніна на традыцыйнае кармленне галубоў. Пасля яны рушылі вуліцамі Пушкінскай і Савецкай. Ля ЦУМа шэсце спынілася, людзі папляскалі ў ладкі і разышліся.