У Брэсце прайшла выстава рэтрааўтамабіляў (фота)
У Брэсце прайшла выстава рэтрааўтамабіляў. На Дзень горада абласны цэнтр наведалі ўдзельнікі “Олдтаймер-ралі”, якое зладзіла беларускае грамадскае аб'яднанне калекцыянераў і рэстаўратараў рэтрааўтамабіляў "МашЫна Времени”.
Выстава пад адкрытым небам праходзіла 30 ліпеня на паркоўцы каля Лядовага палацу. Паглядзець на класічныя аўтамабілі, а таксама сфатаграфавацца з імі прыйшло некалькі сотняў брэстаўчан.