У Брэсце разбурылі мясцовае "Акрэсціна" (фотафакт)
Ізалятар часовага ўтрымання Маскоўскага РУУС не працаваў ужо некалькі гадоў. Пару дзён таму яго дэмантавала спецтэхніка.
Нагадаем, што летась з зачыненага будынку рабочыя павыносілі рэшткі мэблі. Акурат год таму карэспандэнт Еўрарадыё паспеў прагуляцца па турме-прывіду ў суправаджэнні экскурсавода-сталкера.