У Брэсце ў ДТЗ трапіла маршрутка з пасажырамі

У Брэсце ў ДТЗ трапіла маршрутка з пасажырамі

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Брэсце, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на абласную Дзяржаўтаінспекцыю.

Аўтааварыя адбылася каля поўдня 28 жніўня на вуліцы Гарадской. Кіроўца аўтамабіля "Рэно" прапускаў рэйсавы аўтобус, які ад'язджаў ад прыпынку. Аўтамабіль прыпыніўся, і ў гэты момант ззаду ў яго ўрэзалася маршрутка. Ад удару маршрутку адкінула на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з іншым аўтамабілем "Рэно".

Паводле папярэдняй інфармацыі, у маршрутцы былі пяць чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі