У Брэсце ўсе пасажыры гарадскога транспарту павінны быць у масках

Аўтобусны прыпынак у Брэсце / zarya.by​
Аўтобусны прыпынак у Брэсце / zarya.by​

У грамадскім транспарце Брэста ўзмоцнены масачны рэжым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара КУП "Брэсцкі грамадскі транспарт" Ігара Царука.

З 5 кастрычніка ў міжпікавы час руху кіроўцы гарадскога транспарту маюць права заглушыць рухавік на прыпынку і абвясціць, што будуць чакаць, пакуль усе пасажыры надзенуць маскі. Калі маскі няма, грамадзяніна папросяць пакінуць салон.

Новае рашэнне прынятае для таго, каб заклікаць людзей да калектыўнай адказнасці за бяспеку, сказаў Царук. Як паказаў маніторынг, каля 80% пасажыраў карыстаюцца маскамі, астатнія надзяваюць іх па першым патрабаванні.

Акрамя кіроўцаў патрабаваць надзець маску могуць кантралёры пры праверцы аплаты праезду.

У цяперашні час у Брэсце значна вырасла колькасць хворых на каранавірус. У дзвюх бальніцах горада знаходзіцца 1,3 тысячы пацыентаў з пнеўманіяй, 49 з іх — у рэанімацыі ў цяжкім стане. Пры гэтым прышчэпку супраць каранавіруса зрабілі каля 56 тысяч брастаўчан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі