У Брэсце затрыманых анархістаў асудзілі на адміністрацыйны арышт

У Брэсце затрыманых анархістаў асудзілі на адміністрацыйны арышт

У Брэсце затрыманых у нядзелю анархістаў асудзілі на адміністрацыйны арышт. Іх прызналі вінаватымі ў "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Як інфармуе сайт spring96.org, справы разглядаў Ленінскі раённы суд. Аляксандр К. асуджаны на 4 сутак арышту, Руслан Х., Дзмітрый Л. і Андрэй Д. — на 5 сутак арышту кожны. Суддзі — Аляксандр Семянчук, Дзмітрый Шурын.

Група анархістаў ішла на чале калоны ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі супраць "дэкрэта аб дармаедах", якая прайшла ў нядзелю ў абласным цэнтры.

Як паведамляла Еўрарадыё, 6 сакавіка ў Брэсце за ўдзел у "маршы недармаедаў", які прайшоў 26 лютага, актывіста Андрэя Шарэнду аштрафавалі на 575 рублёў. Ён быў ізаляваны з 3 сакавіка, таму не мог паўдзельнічаць у вулічнай акцыі 5 сакавіка. Была ізаляваная з 3 сакавіка і брэсцкая актывістка руху “Маладая Беларусь” і актыўная ўдзельніца “Марша недармаедаў” Наталля Папкова. Яе ўтрымлівалі ў псіхіятрычным дыспансеры, адкуль выпусцілі ў панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі