У Брэсце затрымліваюць актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ
Раніцай 18 красавіка па дарозе на вёску, затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка, які прымаў удзел у акцыях супраць будаўніцтва завода АКБ у Брэсце.
"Па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка. Ад самай хаты, за машынай у якой ён ехаў, за імі прычапілася машына з людзьмі, аднаго з якіх ён ведаў як міліцыянта", — паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на Уладзіміра Вялічкіна.
Таксама раніцай быў затрыманы вядомы блогер Аляксандр Кабанаў, які таксама ўдзельнічаў брэсцкіх акцыях супраць завода.
Учора быў затрыманы іншы брэсцкі актывіст — Дзмітрыя Бекалюка, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго 17 красавіка і даставілі ў РАУС. Магчыма, што нагодай для затрымання стала акцыя 12 красавіка, калі сотні жыхароў Брэста выйшлі на вуліцы і зладзілі шэсце супраць запуску завода.
10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПаўэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Гараджане больш за два гады змагаліся супрць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна паўплывае на экалагічную сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.