У Брэсце жанчына наехала на мужчыну-веласіпедыста (фота)

Каля Лядовага палаца ў Брэсце жанчына на “Маздзе-626” пераехала сталаму мужчыне задняе кола ровара. Мужчына ўпаў на бардзюр і пабіўся.  Вадзіцелька казала, што ехала паводле правілаў, але парадавалася ў мікрафон:

"Што тут правілы, галоўнае, што жывы. А кола — няма ў мяне ні капейкі. Муж прыедзе і дасць і на кола, і на ровар, а галоўнае, што абыйшлося".

Адзначым, што ў Брэсце каля 5 кіламетраў веладарожак зроблена толькі ў адным мікрараёне "Кавалёва", дзе  пракладваліся новыя вуліцы. У цэнтры горада, нягледзечы на капітальны рамонт, веладарожак альбо веласледа на тратуары няма. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць ад веласіпедыстаў, каб ездзілі па тратуары.

Паводле інфармацыі прэсавай службы брэсцкай Дзяржаўтаінспекцыі, за 4 месяцы бягучага года ў вобласці загінулі 9 веласіпедыстаў. Гэта на 2 чалавекі больш, чым было за адпаведны перыяд 2009 года. Яно і не дзіва, бо ў вобласці зарэгістравана каля 650 тысяч аўтамабіляў. 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі