У Брэсце зноў прайшоў “марш недармаедаў” — на вуліцу выйшлі сотні чалавек
У Брэсце ў трэці раз запар прайшоў “марш недармаедаў” — акцыя пратэсту супраць дэкрэта №3 “Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”. Людзі апоўдні сабраліся на плошчы Леніна і пайшлі калонай па цэнтры горада.
Пратэстоўцы скандавалі “Лукашэнка — сыходзь”, “Не — дэкрэту нумар 3”, “Жыве Беларусь”. Галоўны арганізатар акцыі — актывіст АГП з Бярозы Аляксандар Кабанаў, паведамляе Радыё Свабода.
Людзі прыйшлі на пляцоўку каля ЦУМа і арганізавалі там трыбуну. Выступоўцы заклікалі прысутных прыходзіць на акцыі пратэсту ў Брэсце і ў іншых гарадах.
Раней акцыі ў Брэсце праходзілі 19 і 26 лютага. Некаторых актыўных удзельнікаў затрымалі напярэдадні чарговай акцыі 5 сакавіка.
Сённяшняя акцыя была самай шматлютнай у Брэсце за апошні час.