У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым (фота)

У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым (фота)

Незвычайнае відовішча з'явілася ў сярэдняй школе №5 горада Брэста. Як піша nn.by са спасылкай на свайго чытача, на другім паверсе школы развешаныя архіўныя фота савецкай піянерыі, раздрукаваныя з некалькіх расійскіх сайтаў.

Сярод іншых плакатаў ёсць і выява Паўліка Марозава — хлопчыка, якога савецкія ідэаолагі ўхвалялі за тое, што ён данёс на свайго бацьку, які не хацеў уступаць у калгас.

Паведамляецца, таксама што на некаторых карцінках пры раздрукоўцы засталіся адрасы сайтаў, з якіх узятыя карцінкі. Чытач nn.by праверыў адрас і выявіў, што акрамя савецкіх плакатаў на гэтым сайце змяшчаюцца фотаальбомы з эратычнымі карцінкамі як гетэра-, так і гомасэксуальнага зместу.

У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым (фота)
У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым (фота)
У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі