У Брэсцкай вобласці таксама падаражэў праезд у грамадскім транспарце
У Брэсцкай вобласці падаражэў праезд і правоз багажу ў грамадскім транспарце. У чацвер рашэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У адпаведнасці з ім, праезд падаражэў на 5 капеек. Талон будзе каштаваць 55 капеек, пры пакупцы ў кіроўцы — 60.
Раней праезд у грамадскім транспарце падаражэў на Міншчыне, Віцебшчыне і Гродзеншчыне. Таксама на 5 капеек.
Фота: pravo.by