У Брэсцкай вобласці заробкі затрымлівалі амаль 2 тысячам работнікаў

У Брэсцкай вобласці заробкі затрымлівалі амаль 2 тысячам работнікаў

У Брэсцкай вобласці заробкі затрымлівалі амаль 2 тысячам работнікаў на агульную суму 1,12 млн рублёў. За парушэнне тэрмінаў выплаты зарплат аштрафавалі па 15 службовых і юрыдычных асоб (на 4 тысячы рублёў), інфармуе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Адзначаецца, што згаданыя парушэнні былі выяўленыя падчас праверак асобных суб'ектаў гаспадарання. Таксама кантралёры натрапілі на факты неабгрунтаванага налічэння і выплаты заробкаў. У адным выпадку грузчыку прадпрыемства на працягу трох гадоў выплацілі амаль 47 млн недэмінаваных рублёў заробку, хаця на працоўным месцы ён адсутнічаў. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі