У брэсцкім Лядовым палацы адкрылася выстава-продаж індыйскіх тавараў
2 чэрвеня ў 14:00 у брэсцкім Лядовым палацы адкрылася выстава-продаж індыйскіх тавараў. Яе ініцыятарам выступіў бізнэсмэн Навін Кахлі – уладальнік двух буйных фірм, які ўжо 16 гадоў жыве ў Беларусі. Свой тавар пакажуць 50 фірм практычна з усіх індыйскіх штатаў. Пакупнікам будзе прапанавана каля 1,5 тысяч найменняў тавараў: трыкатажныя, дывановыя вырабы, вопратка, мэбля, сувеніры і тэкстыль, у асноўным – ручная праца.
Для ўдзела ў выставе ў Брэст прыбылі 90 індыйскіх бізнэсмэнаў. Разам з дзелавымі людзьмі прыехалі чатыры кухара, якім прадстаўленая кухня рэстарана “Юбілейны”.
Выстава-продаж індыйскіх тавараў працягнецца 9 дзён – з 2 па 10 чэрвеня. З Брэста экспазіцыя перасунецца ў Гомель.
Па інфармацыі "Вечернего Бреста".