У Брэсцкім раёне школьнік узарваў “бомбу”, каб папужаць суседскіх сабак

Следчым аддзяленнем Брэсцкага РАУС распачата крымінальная справа ў адносінах да вучня 11 класа сярэдняй школы, жыхара вёскі Малыя Зводы.

Юнак зрабіў выбуховае прыстасаванне і ўзарваў яго ў двары суседкі, 84-гадовай жанчыны. Свой учынак, хлопец патлумачыў тым, што жадаў напалохаць сабак. Цяпер школьнік знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Як адзначаюць следчыя, пакаранне можа быць досыць жорсткім — хлопец можа трапіць у турму. Гэта тлумачыцца тым, што, эксперыментуючы з выбуховым прыстасаваннем, ён паспрабаваў узмацніць яго дзеянне.

Да сваёй “бомбы” школьнік скотчам прымацаваў клямкі і цвікі. Паводле заключэння дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра, дадзены выраб прызнаны самаробным выбуховым прыстасаваннем.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі