У Бруселі абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза

У Бруселі абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза

У Бруселі абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза. З еўрапейскімі палітыкамі сустракаўся пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры ЕС (ён жа — амбасадар у Бельгіі) Аляксандр Міхневіч. Ён размаўляў з сустаршынёй парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" "Еўранэст" Хейдзі Хаўталай і кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Багданам Здраеўскім.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, Міхневіч праінфармаваў дэпутатаў Еўрапарламента пра выбарчую кампанію ў нашай краіне (на 11 верасня прызначаныя парламенцкія выбары). Былі абмеркаваныя цяперашнія дачыненні паміж афіцыйнымі Мінскам і Бруселем. Адзначаецца, што бакі абмяняліся меркаваннямі пра перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапарламентам ды ўдзелу ва "Усходнім партнёрстве".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі