У Брытаніі памёр спявак Джордж Майкл

У Брытаніі памёр спявак Джордж Майкл

На 54-м годзе жыцця памёр брытанскі музыка Джордж Майкл. Па словах яго выдаўца, музыка сканаў у сябе дома ў графстве Оксфардшыр ў Англіі.

Паведамляецца, што падазроных абставінаў смерці паліцыя не выявіла. Аднак сама прычына смерці не называецца, адзначае Бі-Бі-Сі.

Джордж Майкл нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лондане. Музычную кар'еру ён пачаў у 1980-х гадах. Спярша спявак выступаў у дуэце Wham, а потым пачаў сольную кар'еру. Ён выпусціў шэсць сольных альбомаў.

У 2011 годзе Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі і быў на мяжы жыцця і смерці. Паведамлялася, што з-за апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх ён мог страціць голас. Але яшчэ ў тым самым годзе музыка паведаміў, што цалкам паправіўся.

Як спявак Джордж Майкл атрымаў мноства музычных прэмій, у тым ліку тры "Грэмі" і пяць прэмій MTV. У 2014 годзе выйшаў яго апошні альбом Symphonica.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі