У Бучу прыехаў сцэнарыст "Картачнага дамка" — рыхтуецца дакументальны фільм
Ва Украіну прыехаў вядомы сцэнарыст амерыканскіх серыялаў Бо Вілімон, перадае hromadske.ua. У прыватнасці, ён пісаў сцэнар для "Картачнага дамка".
Драматург збірае матэрыял для здымак дакументальнага фільма пра зверствы расійскіх войскаў. Як паведамляе прэс-служба Бучанскай гарадской рады, ён плануе "расказаць усяму свету праўду пра генацыд украінцаў і гераічны супраціў украінскага народа".
Пасля вызвалення Бучы ў горадзе выявілі ўжо больш за 400 цел мірных жыхароў, забітых і закатаваных акупантамі. Спадарожнікавыя здымкі засведчылі, што целы забітых гараджан на вуліцы Бучы з'явіліся яшчэ ў першай палове сакавіка, калі горад быў пад кантролем расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.