У Бучы заканчваюць эксгумацыю, знойдзена 412 целаў
Брацкая магіла каля Царквы Андрэя Першазванага ў Бучы / Еўрарадыё
У Бучы пад Кіевам заканчваецца эксгумацыя ахвяраў вайны, якую Расія развязала ва Украіне. Ужо знойдзеныя целы 412 забітых мірных жыхароў. Пра гэта распавёў мэр горада Анатоль Федарук.
"Мы ўсё яшчэ лічым забітых. У асобную справу выведзена брацкая магіла каля Царквы Андрэя Першазванага, дзе ў агульнай складанасці знойдзены 117 целаў, у тым ліку 30 жанчын і двое дзяцей. Там ёсць застрэленыя і закатаваныя расійскімі акупантамі, абгарэлыя целы грамадзянскіх, — распавядае Федарук. — Ёсць пацыенты лякарні, якіх не змаглі пахаваць пасля 24 лютага, бо расіяне не пускалі рытуальную службу на могілкі. Ёсць некалькі хлопцаў з Узброеных сілаў Украіны”.
Буча стала сімвалам трагедыі ўкраінскага народа і бесчалавечнай жорсткасці вайны. Здымкі мірных жыхароў, якія ляжаць на вуліцах сярод разбураных дамоў у горадзе, які ўсяго два месяцы таму быў квітнеючым спадарожнікам Кіева, абляцелі свет. Пасля іх палітыкі загаварылі не проста пра вайну супраць Украіны, але і пра генацыд украінскага народа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.