У Буда-Кашалёўскім раёне малдаванін на мікрааўтобусе насмерць збіў раварыста

У Буда-Кашалёўскім раёне малдаванін на мікрааўтобусе насмерць збіў раварыста

У Буда-Кашалёўскім раёне мікрааўтобус з малдаўскімі нумарамі насмерць збіў раварыста. Здарэнне адбылося раніцай 15 сакавіка да трасе мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.

48-гадовы раварыст размаўляў са знаёмым на абочыне дарогі, калі на яго наехаў Mercedes Sprinter. Чалавек загінуў на месцы. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Гомельскай вобласці, за рулём быў 26-гадовы жыхар Малдовы, які вёз суайчыннікаў з Масквы дадому.

У месцы аўтааварыі дарога прамая і роўная. З якой прычыны мікрааўтобус з’ехаў направа, высвятляюць эксперты.

У Буда-Кашалёўскім раёне малдаванін на мікрааўтобусе насмерць збіў раварыста

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі