У Будапешце прайшла праеўрапейская акцыя пратэсту (відэа)
Яе ўдзельнікі патрабавалі, каб урад адмовіўся ад цяперашняй прарасійскай палітыкі і захоўваў прынцыпы Еўрасаюза.
Некалькі тысяч чалавек сабраліся на плошчы перад будынкам венгерскага парламента ў Будапешце ў нядзелю. Яны пратэставалі супраць антыеўрапейскай арыентацыі ўрада на чале з Віктарам Орбанам.
Дэманстранты патрабавалі, каб урад адмовіўся ад цяперашняй прарасійскай палітыкі і захоўваў прынцыпы Еўрасаюза. Як адзначае ВВС, у краінах ЕС расце трывога ў сувязі з тым, што правацэнтрысцкі ўрад Венгрыі выказвае ўсё больш сімпатыяў да Расіі ва ўмовах канфлікту ва Украіне.
Дэманстрацыя пратэсту была прымеркаваная да візіту канцлера Ангелы Меркель у Будапешт. Праз два тыдні пасля гэтага ў Венгрыю павінен прыбыць з візітам расійскі прэзідэнт Пуцін.
Фота — timesunion.com