У бухгалтэрыі "Віцебскхлебпрама" адбыўся пажар
Пажар у адміністрацыйным будынку РУВП "Віцебскхлебпрам" адбыўся зранку 24 кастрычніка, інфармуе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 7.23 раніцы. Пажар адбыўся ў кабінеце бухгалтэрыі. Агнём пашкоджаныя прываконне, аконная шыба, мэбля і аргтэхніка.
Прычына пажару высвятляецца.