У Бярозаўскім раёне пасажыр вываліўся з аўто і загінуў (фота)
У Бярозаўскім раёне пасажыр выпаў з аўто. Мужчына сканаў у лякарні. ДТЗ адбылося 13 жніўня на 108-м км аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 28-гадовы жыхар Масквы заснуў за рулём аўтамабіля “Рэно”. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. 30-гадовы жыхар Масквы, які знаходзіўся на заднім сядзенні і не быў прышпілены рамянём бяспекі, вываліўся з аўтамабіля.
Абодва мужчыны былі шпіталізаваныя, аднак пасажыр атрымаў больш сур’ёзныя траўмы. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні лякарні.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.