У целе мужчыны знайшлі 1400 пакетаў з гераінам
У целе мужчыны знайшлі 1400 пакетаў з гераінам. Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Вермонт. Паліцыя спыніла фургон за парушэнне правілаў дарожнага руху. Службовы сабака зрэагаваў на наркотыкі, аднак у аўтамабілі іх не знайшлі. Тады вырашылі правесці дагляд 41-гадовага кіроўцы Фернанда Эстрэлы, жыхара Бронкса. Высветлілася, што гераін ён перавозіў у сваім целе.
Затрыманы адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым у захоўванні і перавозцы наркотыкаў, паведамляе РІА "Новости".
Фота: Fotolia