У цэнтр Віцебску рака вынесла труп дзіка (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 8 траўня.
Каля Кіраўскага моста на беразе Дзвіны, з боку гатэля "Віцебск", вынесла тушу загінулага дзіка. Як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", яго прынесла сюды плынню і прыбіла да берага.
На момант выяўлення экалагічна небяспечнай знаходкі ніякіх дзеянняў па ліквідацыі праблемы не было. Акрамя таго, вышэй па Дзвіне, у раёне вусця Віцьбы, быў заўважаны яшчэ адзін аб'ект, які нагадвае частку тушы жывёлы. Ён праплыў пад Кіраўскім мостам міма апоры, нікім не затрыманы.
Нагадаем, што летась у Віцебскім раёне быў зафіксаваны адзін з ачагоў афрыканскай чумы свіней. Яе пераносчыкам лічацца дзікі.
Фота — news.vitebsk.cc