У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы забілі трох расійскіх журналістаў

У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы забілі трох расійскіх журналістаў

У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы забілі трох расійскіх журналістаў. Як паведамляе ВВС, Архан Джэмаль, Аляксандр Растаргуеў і Кірыл Радчанка былі знойдзкеыя мёртвымі на дарозе ў 23 км ад горада Сібю. Іх забілі невядомыя ўзброеныя людзі, матывам злачынства магло стаць абрабаванне.

У ЦАР журналісты прыехалі, каб здымаць фільм пра прыватную вайсковую кампанію Вагнера, наёмнікі якой, у прыватнасці, ваююць у Сірыі. Паведамляецца, што забойства адбылося, калі здымкі яшчэ не паспелі пачацца.

Пяць гадоў таму ўладу ў ЦАР захапіла групоўка з каліцыі “Селека”, прадстаўнікі якой называюць сябе мусульманамі. Самаабвешчаным прэзідэнтам рэспублікі стаў Мішэль Джадоція.

Большасць насельніцтва складаюць хрысціяне, якія стварылі групу пад назвай “Антыбалака” – яны называлі сябе хрысціянскім супрацівам. Паміж групамі пачалося жорсткае супрацьстаянне. І хоць у 2014 годзе “Селека” перадала ўладу пераходнаму ўраду, гвалт не спыніўся. Сутыкненні паміж групоўкамі працягваюцца нава ва ўмовах прысутнасці міратворчага кантынгенту ААН.

Узброеныя людзі нападаюць на грамадзянскія аб’екты і супрацоўнікаў гуманітарных місіяў, якія працуюць у ЦАР. У траўні адбылася серыя нападаў на лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі