У "Цэнтральнай кнігарні" Мінска прадаюць магніты з выявай Сталіна

У "Цэнтральнай кнігарні" ў цэнтры Мінска прадаюць магніты з выявай Іосіф Сталіна. У газету "Наша Ніва" пра гэта напісаў абураны чытач. Ён нагадаў, што колькасць ахвяр сталінскіх рэпрэсій налічае мільёны чалавек, у тым ліку колькасць ахвяр сярод беларусаў дасягае 100 тысяч чалавек. Таксама чытач адзначыў, што ў выніку сталінскай палітыкі былі рэпрэсаваныя каля тысячы беларускіх дзеячаў культуры, навукі, мастацтва і г.д. Продаж у крамах Беларусі прадметаў, якія праслаўляюць Сталіна, ён назваў абсалютна амаральным.

Кіраўніцтва кнігарні ў адказ паведаміла, што сувеніры карыстаюцца папулярнасцю ў замежнікаў і што "гэта наша гісторыя".

Чытач "Нашай Нівы" прапаноўвае пісаць заўвагі ў кнігу скаргаў "Цэнтральнай кнігарні", пакуль сувеніры з выявай Сталіна не будуць выключаныя з продажу.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі