У цэнтры Мінска адбылося жорсткае затрыманне групы мужчын. Фота
У аўторак, 27 чэрвеня, каля 16-й гадзіны на вуліцы Валадарскага ў Мінску адбылося жорсткае затрыманне траіх мужчын, якія знаходзіліся ў аўтамабілі “Лексус” з магілёўскімі нумарамі. Міліцыянеры ў цывільным разбілі бакавое шкло і выцягнулі аднаго з мужчын праз акно. Гледзячы па разбітым пакеце кефіра на лабавым шкле аўтамабіля, праваахоўнікі такім чынам адцягнулі ўвагу затрыманых.
Адзін з затрыманых атрымаў парэзы твару, быў у крыві. Міліцыянеры працавалі без масак (толькі пасля некаторыя з праваахоўнікаў іх апранулі), з-за чаго забаранілі здымаць аперацыю па затрыманні. Яны кажуць, што падазраюць мужчын у незаконным абароце наркотыкаў.
Фота: Еўрарадыё