Якім будзе апошні мурал Vulica Brasil, які малююць проста зараз

Якім будзе апошні мурал Vulica Brasil, які малююць проста зараз

Фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brasil скончыўся яшчэ 10 жніўня, але ў Мінску працягваюць з'яўляцца новыя муралы як бы ў яго межах. Адзін з іх проста зараз малююць пад мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай, проста побач з Фізічным факультэтам БДУ.

Гэтая праца прысвечаная таму, што з'яўляецца неаддзельнай часткай гарадскога чалавека, — руху. Сваю працу мастак Улад KHVST Хвастоў назваў "Імгненнасць". На ёй можна пабачыць з тузін  чалавек, якія нейкім чынам і кудысьці рухаюцца. Па задумцы арганізатараў і самаго мастака, праца мусіць паказаць дынаміку ў нашым жыцці. А таксама — што адбудзецца, калі раптам паставіць свет на паўзу. 

Працу плануецца скончыць цягам двух тыдняў. "Імгненнасць" будзе апошнім муралам сёлетняй Vulica Brasil.

Якім будзе апошні мурал Vulica Brasil, які малююць проста зараз
Якім будзе апошні мурал Vulica Brasil, які малююць проста зараз
Якім будзе апошні мурал Vulica Brasil, які малююць проста зараз

Гэта не ўсе навіны ад арганізатараў Vulica Brasil. Плануецца, што на вуліцы Куйбышава, дапрацуюць графіці з цягніком метро, які неўзабаве пасля з'яўлення завесілі рэкламай. Выява цягніка з'явіцца на іншым баку перахода паміж будынкамі завода. Па заявах арганізатараў, для гэтага трэба ўсяго два дні добрага надвор'я запар. Так што ў хуткім часе працяг будзе зроблены.

А вось ад дзвюх іншых прац прыйшлося адмовіцца: малюнкі не атрымалася ўзгадніць з чыноўнікамі. Ды і пераносіць працы і змяняць іх ужо позна, бо цёплы сезон муралаў у Мінску скончыўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі