У цэнтры Мінска матацыкл урэзаўся ў аўтобус

У цэнтры Мінска матацыкл урэзаўся ў аўтобус

У выніку ДТЗ у цэнтры Мінска быў шпіталізаваны чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгаравыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 6 верасня каля 23-й гадзіны. 47-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ ехаў па вуліцы Свярдлова з боку Аранскай у напрамку Ульянаўскай. На скрыжаванні з вуліцай Бабруйскай пры павароце налева ён сутыкнуўся з матацыклам "Хонда", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Пры ДТЗ 29-гадовы матацыкліст атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, страсенне галаўнога мозгу, закрыты пералом левай лапаткі. Яго шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі