У Мінску прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)

Грошы на асфальце праспекта Незалежнасці (фотарэпартаж)
 

У цэнтры Мінска зноў пляскалі ў далоні (фотарэпартаж+відэа)


 

***

Як паведамляе БелаПАН, адзін з кіроўцаў спыніў сваю машыну на з'ездзе з праспекта Незалежнасці на вуліцу Янкі Купалы каля будынка цырку. У выніку, рух транспарту быў заблакаваны, сярод іншым не мог праехаць аўтобус № 57. Супрацоўнікі ДАІ патрабавалі вызваліць праезд, аднак кіроўца працягваў стаяць з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. На месца была выкліканая міліцыя. Праваахоўнікі затрымалі пасажыра аўтамабіля, які супраціўляўся. Кіроўца зачыніўся ў машыне і пачаў сігналіць, адганяць аўтамабіль ён адмовіўся. Міліцыянты здолелі адчыніць аўтамабіль і затрымалі кіроўцу.

"Аперацыяй" кіравалі людзі ў цывільным. Машыну неўзабаве эвакуявалі.

***

БЕЛТА паведамляе: "Вечар пятніцы традыцыйна адрозніваецца ўскладненнем дарожнага руху ў Мінску — ДАІ".

***

Нягледзячы на актыўнасць у сацыяльных сетках, пінскія аўтааматары не наважыліся зладзіць пратэстную акцыю супраць увядзення транспартнага падатку. Невялічкі затор утварылі аўтобусы, якія прывезлі людзей на навагодні карпаратыў у гарадскі Дом культуры, але ж праз некалькі хвілін яго ўжо не было. Цікава, што ў правядзенне акцыі не верылі пінскія праваахоўнікі — у меркаваным месцы пратэсту не было ні міліцэйскіх патрулёў, ні машын дзяржаўтаінспекцыі.
 

А вось у Баранавічах акцыя пратэсту прайшла (гл. апошняе відэа).

***

Фотафакт: У Брэсце масавай акцыі аўтамабілістаў не адбылося

***

Як паведамляюць праваабаронцы, у раёне плошчы Перамогі затрымалі трох чалавек, а сярод іх былога палітвязня Аляксандра Францкевіча. Яны здымалі пратэсты аўтамабілістаў на відэа.
 

Фота — nn.by

***

Каля станцыі метро "Усход", каля вуліцы Сурганава супрацоўнікі ДАІ заварочвалі машыны ўправа. Таму на праспекце Незалежнасці значна паменшала аўтамабіляў.

***

Каля ўніверсама "Цэнтральны" з'явіліся міліцыянты ў чорным — чалавек 20 — "наводзіць парадак" на ходніках. Пазней яны сышлі.

***

Насупраць універсама "Цэнтральны" прыблізна ў 18.35 спыніўся аўтамабіль, кіроўца выйшаў з салона. У выніку, утварыўся корак. Да кіроўцы падбеглі супрацоўнікі ДАІ. Тым часам каля 100 чалавек на ходніках падтрымліваюць учынак кіроўцы, пляскаюць у далоні.
 

Супрацоўнікі ДАІ запісваюць нумары машын не толькі ў раёне Кастрычніцкай плошчы, але і каля цырка, плошчы Перамогі.

***

Пешаходы спыняюцца, здымаюць на відэа, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі. На праспекце шмат супрацоўнікаў ДАІ, значна больш, чым звычайна.

Машыны практычна не спыняюцца. Таму пратэст аўтамабілісты выказваюць выключна сігналамі.

Супрацоўнікі ДАІ занатоўваюць нумары некаторых машын — верагодна іх кіроўцам могуць пагражаць штрафы.
 

***

Раней мінская ДАІ паведаміла, што ўзмацняе кантроль з-за пагрозы акцыі аўтамабілістаў.
 

Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. У інтэрнэце ўжо сабраныя дзясяткі тысяч подпісаў супраць гэтага новаўвядзення.  

Раней паведамлялася, што Мінфін разлічвае сабраць за кошт дарожнай пошліны 1,6 трлн рублёў. Дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе размяркоўвацца 50/50 паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіроўвацца на фінансаванне работ па будаўніцтве і рэканструкцыі дарог.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі