У цэнтры Мінска прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і журналістамі
Каля 40 чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі і незалежнымі журналістамі, якая адбылася ўвечары 30 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Прыкладна ў 18.10 прысутныя выстраіліся ў ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці каля знака нулявога кіламетра з партрэтамі Аляксандра Казуліна і Андрэя Кіма. Праз 20 хвілін акцыя скончылася.
Мерапрыемства не было санкцыянавана гарадскімі ўладамі, аднак міліцыя не ўмешвалася ў тое, што адбываецца. На плошчы знаходзілася кіраўніцтва ГУУС, супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным.
Акцыя была арганізавана на заклік аб'яднаных дэмакратычных сіл, але з лідэраў АДС прысутнічаў толькі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
БелаПАН