У цэнтры Мінска раздаюць мандарыны (фота)
Пад Новы год “МТБанк” вырашыў раздаць мінчукам тону мандарынаў. 14 лістапада банк прэзентаваў святочны аўтобус “Халва-Экспрэс”, які цягам двух тыдняў будзе развозіць мінчукоў па буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы. А заадно кожны пасажыр атрымае торбачку з мандарынамі і паўдзельнічае ў святочнай віктарыне.
Атрымаць традыцыйны навагодні ласунак змогуць і звычайныя мінакі. Для гэтага трэба будзе, напрыклад, расказаць верш.
Еўрарадыё пабывала ў святочным аўтобусе і паглядзела, як мінчукі рэагавалі на “сюрпрызныя” мандарыны ў першы дзень “раздачы”: